OMUT - Гэй, спявай тэкст песні (lyrics)
[OMUT - Гэй, спявай тэкст песні lyrics]
Не сагне бяда-нядоля,
І зямля ўзаранай будзе –
Стрэнуць зіму з хлебам людзі.
Мірна будзе жыць краіна,
Стрэнем кожнага гасцінна,
Прыйдзе вораг аніякі –
Забіты будзе, як сабака.
Гэй, спявай, народ мой родны –
Шляхціч ты ці беспародны,
У карчме зайграе скрыпка,
Танчыць з вамі мне не брыдка.
Заўтра станем мы на золку,
Час губляць няма нам толку –
Нас чакае праца ў полі,
Бо такая наша доля.
Гэй, спявай, зямля падхопіць
Песню, што з грудзей выходзіць.
Рэхам лес тут адгукнецца,
Па прасторах песня льецца.
І аблокі, што ў нябёсах,
Удалеч смутак твой адносяць.
З песняй нас сустрэла маці,
З песняй будзем паміраці